... НОВОСТИ

все новости

Команды Игры Очки
1МЛ Витебск3068
2Динамо (Минск)3063
3Славия (Мозырь)3057
4Динамо (Брест)3051
5Минск3051
6Торпедо-БелАЗ (Жодино)3049
7Ислочь (Минский р-н)3049
8Неман (Гродно)3045
9Гомель3043
10БАТЭ (Борисов)3040
11Арсенал (Дзержинск)3033
12Витебск3028
13Нафтан (Новополоцк)3028
14Сморгонь3028
15Слуцк3021
16Молодечно3011
Нет данных
Команды Игры Очки
1Барановичи3474
2Днепр (Могилев)3467
3Локомотив (Гомель)3464
4Белшина (Бобруйск)3463
5Лида3459
6Бумпром (Гомель)3459
7Нива (Долбизно)3455
8БАТЭ-2 (Борисов)3453
9Островец3451
10Минск-23451
11Волна (Пинск)3448
12АБФФ U-19 (Минск)3442
13Динамо-2 (Минск)3440
14Юни Икс Лабс (Минск)3436
15Гомель-23428
16Орша3425
17Осиповичи3424
18Слоним-20173420
подробнее

Статьи и интервью

Николай Шпилевский - КП в Беларуси

Шпілеўскі: У Глеба былі прапановы нават з Амерыкі

18.02.2012 10:09

Вядомы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з самарскімі "Крыламі Саветаў". У расійскім клубе футбаліст можа правесці 12 гульняў, бо кантракт разлічаны на 3 месяцы. Агент спартоўца Мікалай Шпілеўскі распавядае "Еўрарадыё", чаму Глеб абраў менавіта "Крылы Саветаў".
- Чаму менавіты “Крылы Саветаў”? Таму што з Сашай ніколі не бывае проста. З “Барселонай” 30-га студзеня ў апошні дзень быў разарваны кантракт толькі таму, што ў нас было стоадсоткавае пагадненне з грэцкім “Алімпіякасам”. Таму Саша пайшоў на гэта, 30 студзеня зрабіўшы сябе свабодным агентам. Бо калі б любая іншая каманда звярнулася да “Барселоны” з мэтай набыцця яго трансфера, цана была не менш за 5 мільёнаў еўра. Зразумела, што ўлетку, у наступны трансферны перыяд, Саша мог і так стаць свабодным агентам. Гэта не задавольвала нікога, у тым ліку “Барселону”. Але іспанскі клуб да апошняга дня трымаў паўзу. Трэба аддаць належнае нашым юрыстам, якія запэўнілі “Барселону” у тым, што Глеб мусіць стаць свабодным агентам менавіта ў гэты перыяд. Супольнае рашэнне прынялі ўсе, разам з маім партнёрам Улі Ферберам. Глебам цікавіліся шмат якія каманды, але мы не змаглі і фізічна, і чыста па часе зрэалізаваць гэты шанец.

- Няўжо самарскі клуб прывабіў Глеба звышвыгоднымі фінансавымі ўмовамі?

- Былі сур’ёзныя прапановы з Еўропы. Але ў нас заставалася толькі 24 гадзіны, каб зрэалізаваць такі праект, бо закрывалася трансфернае акно. Узніклі варыянты – нават з Амерыкі быў варыянт. У гэтай сітуацыі актывізавалася ўся мэнэджэрская кампанія. Той жа Яўген Гайдук, які згуляў не апошнюю ролю ў гэтым пераходзе, і з якім у Сашы добрыя адносіны. Маніторылі ўсе магчымыя варыянты. Менавіта “Крылы Саветаў” задаволілі Аляксандра на гэтыя 3 месяцы. Пасля адмовы “Алімпіякаса” Еўропа аказалася для нас зачыненай. А калі сядзець без справы паўгады, то гэта магло скончыцца дрэнна. Заўтра Саша вылятае ў Галандыю, дзе далучыцца да новай каманды.

Трэба адзначыць, што пасля цяжкай траўмы Саша знаходзіцца цяпер у сваёй топавай форме. Так, былі сумневы ў некаторых, што Глеб ужо не той. Яшчэ раз паўтару: Глеб менавіта той і будзе яшчэ лепшы. Быў цяжкі перыяд, але чалавек знайшоў час пакапацца ў сабе ды прызнаць, што ў некаторых момантах ён не меў рацыі. І тое, што Глеб быў абавязаны гуляць у “Барселоне”, усе выдатна ведаюць. Не хацелася б уваходзіць ў гэтыя падрабязнасці – калі-небудзь Саша сам усё прааналізуе.

Гэта нялёгкая сітуацыя, у якой ён знаходзіўся апошні год, магчыма, пойдзе яму на карысць. Чалавек сёння гарыць гуляць у футбол, у яго з’явілася матывацыя, і яму абсалютна ўсё адно, дзе гуляць. І “Крылы Саветаў” гэта ацанілі. Няхай гэта будзе расійскай прэм’ер-ліга – гэта таксама годная ліга. Былі свае праблемы і ў “Вольфсбургу”, дзе яго Фелікс Магат выкінуў адразу з карабля на баль. Атрымалася, што чалавек проста 6 месяцаў пакутаваў, узнаўляўся са сваім каленам – а ўсе чакалі, што ён пакажа гульню ўзроўню “Арсенала”. Патрэбнае цярпенне. Некаторыя пачынаюць мусіраваць, што гэта крок назад. Я ніколі ў жыцці так не кажу. Гэта рух па спіралі. Усе пасля гэтага 3-месячнага кантракту стане на свае месцы. І ўсе будуць шчаслівыя: і “Крылы Саветаў”, і Глеб.

- То бок Аляксандр Глеб яшчэ вернецца ў які-небудзь еўрапейскі чэмпіянат?

- Сёння ён гулец “Крылаў Саветаў”, ён прыняў гэтыя правілы. І таму будзем ўсе з цікаўнасцю назіраць за “Крыламі Саветаў”. Я не думаю, што якая-небудзь расійская каманда магла мець у сваім складзе легендарнага футбалістага, які пагуляў у “Барселоне” і выйграў Лігу чэмпіёнаў.

НОВОСТИ ПО ТЕМЕ